Рух узнік пасля таго, як на пачатку кастрычніка The New Yorker і The New York Times апублікавалі вынікі расследавання пра шматлікія выпадкі дамаганняў з боку знакамітага прадзюсара Харві Вайнштэйна.
Мужчыны і жанчыны, што выступілі супраць сэксуальнага гвалту і дамагальніцтваў, аб'ядналіся пад хэштэгам #MeToo. Актрысы адна за другой пачалі распавядаць пра тыя сітуацыі, з якімі сутыкнуліся яны.
На вокладцы напісана: «Тыя, хто парушыў маўчанне. Галасы, з якіх пачаўся рух».
Time вызначае Чалавека года ад 1927 года, першым быў названы лётчык Чарлз Ліндберг.