Ужо тры месяцы я амаль кожны дзень карыстаюся грамадскім транспартам. У аўтобусе кантралёр правярае квіткі, кожны бярэ ў рукі й рве. Ніколі не разумеў, для чаго рваць ужо скасаваны квіток (магчыма, гэта магічны рытуал, які скарачае колькасць «зайцоў» ці нешта такое), але калі такія правілы, ну ок.

Звычайна я сам ірву квіток, калі кантралёр набліжаецца. Амаль усе кантралёры, якія мне трапляліся да сённяшняга дня, усміхаліся, калі бачылі такую маю дапамогу ў іхняе працы. Аднак сёння суровая жанчына спынілася ля мяне. Позірк калючы, як студзеньскі мароз. Сталёвыя ноткі ў голасе: «Что вы наделали!? Вы понимаете, что не имеете права рвать билет? Это. Моя. Работа».

Я расхістаў беларускі орднунг, і на імгненне мне стала сорамна. Я шчыра спрабаваў асэнсаваць усю глыбіню сваіх асацыяльных паводзінаў і важнасць для ўсяго чалавецтва працы гэтай жанчыны, але ў выніку толькі зарагатаў, як конь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?