Улады РФ не будуць перашкаджаць адпраўцы расійскіх спартоўцаў на Алімпіяду 2018 года ў Пхёнчхане ў нейтральным статусе, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе Інтерфакс.

«Мы, без усякага сумневу, не будзем аб'яўляць ніякай блакады, не будзем перашкаджаць нашым алімпійцам прымаць удзел (у Гульнях), калі хто-небудзь з іх захоча прыняць удзел у асабістай якасці», — сказаў кіраўнік Расіі падчас размовы з рабочымі Горкаўскага аўтазавода.

Напярэдадні выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) прыняў рашэнне часова прыпыніць сяброўства Алімпійскага камітэта Расіі (АКР), а на зімовай Алімпіядзе 2018 года ў Пхёнчхане змогуць выступіць толькі «чыстыя» расійскія спартоўцы пад нейтральным сцягам. Г.зн. тыя, каго асобна дапусціць МАК.

«Канчатковае рашэнне, вядома, павінен прыняць алімпійскі сход», — заявіў прэзідэнт РФ, нагадаўшы, што ён адбудзецца на днях, гэта значыць 12 снежня.

Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія сама дала падставу для рашэння МАК па алімпійскай зборнай, але гэтаю падставай, паводле ягоных словаў, не зусім сумленна скарысталіся.

«Па-першае, трэба проста сказаць, што мы збольшага самі ў гэтым вінаватыя, таму што далі нагоду для гэтага. А па-другое, лічу, што гэтай падставай скарысталіся не зусім сумленным чынам, мякка кажучы», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0