06.12.2017 / 22:41

Падгол і Таўстыка звярнуліся да Лукашэнкі: прапануем замяніць НТВ на «Белсат» 39

Кіраўнік ГА «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Алесь Таўстыка і грамадскі актывіст Уладзімір Падгол звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі і генеральнага пракурора Аляксандра Канюка з прапановай спыніць вяшчанне расейскага НТВ у Беларусі, бо тэлеканал абражае беларускую дзяржаву і яе кіраўніцтва, паведамляе Белсат.

Аўтары звароту нагадваюць, што 27 лістапада ў ток-шоу НТВ «прагучалі звесткі і ацэнкі, у якіх прыніжаліся гонар і годнасць нашай Рэспублікі, яе грамадзян і, адпаведна, нас асабіста».

«Гучалі выразы, у якіх Беларусь параўноўвалася з «прастытуткай», «гуляшчай жонкай», а яе кіраўнік абвінавачваўся ў амаральнасьці і грашовай меркантыльнасці ды прадажнасці. Лічым, што тым самым Беларусі, яе грамадзянам і яе кіраўніку і нам асабіста нанесены маральны ўрон, зняважаныя наша гонар і годнасць, што прывяло да нашых «фізічных і маральным пакутаў», — пішуць Падгол і Таўстыка.

«Лічым неабходным на час пракурорскага расследавання прыпыніць вяшчанне ў тэлеэфіры Беларусі грамадска-інфармацыйных тэлеперадач тэлеканалу НТВ Расеі. З улікам, таго, што агрэсіўныя дзеянні НТВ носяць сістэмны характар (напрыклад фільмы «Бацька-1» 2 і гэтак далей у 2010 годзе), прапануем замяніць тэлеперадачы НТВ перадачамі тэлеканалу «Белсат», які ні разу не здзейсніў інфармацыйных дзеянняў якія нанеслі страты рэпутацыі, гонару і годнасці Беларусі яе грамадзянам і кіраўніку дзяржавы», — адзначаюць актывісты.

belsat.eu

33
За ЛДПБ / Адказаць
06.12.2017 / 22:48
О, клоуны подсадные в пляс.
0
Закат на болоте / Адказаць
06.12.2017 / 22:52
Хутчэй её з драздоу зьедзе, чым такое адбудзецца.
7
дадам / Адказаць
06.12.2017 / 22:56
Ну вось ад пачатку ж робяць так, каб зварот адхілілі. Замест таго, каб на дадзеным этапе патрабаваць забараніць НТВ, што ў рэчышчы апошніх падзей цалкам магчыма, яны тут жа прыплялі Белсат. Гэта наіўнасць ці дурасць? Ажно зло ўжо бярэ! Вось быццам спецыяльна ўсё робяць, каб гэтыя звароты адхіляліся!
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру