Як паведаміла Радыё Свабода галоўная лекарка Менскага гарадскога цэнтру гігіены і санэпідэміялогіі Нэлі Гіндзюк у прыватнай размове, ліст Мінаховы здароўя, што ўскладаў на настаўнікаў арганізаваць у школах збор аналізаў кала, адкліканы. 

Спецыялістка пагадзілася, што «ў лісце былі некарэктныя фармулёўкі», і паабяцала даслаць афіцыйны адказ. Але толькі праз прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Прэс-сакратарка міністэрства, у сваю чаргу, была лаканічная: «Ліст адклікалі».

Тры дні таму мінскі педагог Яўген Лівянт апублікаваў у сваім фэйсбук-акаўнце два дакументы, якія пацвярджаюць, што на класных кіраўнікоў мінскіх школ ўскладзены абавязак па зборы «біяматэрыялу» для прафілактыкі гельмінтозу.

«Я цалкам дапускаю, што гэты маніторынг вельмі важны, але чаму ў школах, чаму класныя кіраўнікі?» — экспрэсіўна выказаўся тады настаўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?