Як у казцы: 47-гадовы злодзей з паўночна-заходняга штату Мантана, Трэсі Молінс быў затрыманы пасьля таго, як зайшоў у чужы дом, пакаштаваў сыр, які знайшоў у лядоўні, завітаў у прыбіральню і урэшце, улагоджаны, заснуў на ложку ў дзіцячым пакоі.
Гаспадыня кватэры прачнулася ад храпу, што даносіўся з пакою яе двухгадовага сына, які тым часам спаў зусім у іншым месцы - у бацькоўскім пакоі. Жанчына адчыніла дзьверы і са зьдзіўленьнем заўважыла барадатага даўгавалосага мужчыну, які ўлягаў на сыночкавым ложку. Не бавячыся, жанчына разбудзіла мужа і выклікала паліцыю.
Прыспаны злодзей, які да прыезда патрульнай пасьпеў пабарукацца з гаспадаром дому, быў абвінавачаны ва ўзломе. Але ўрэшце яго выпусьцілі пад залог 50 тысяч даляраў, бо пракурор штату палічыў, што злачынец павінны сьпярша атрымаць псіхалягічную кансультацыю.
ПК