07.12.2017 / 10:04

Золатавалютныя рэзервы Беларусі з пачатку года выраслі на 50% 15

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 снежня 2017 года, па папярэдніх дадзеных, склалі 7 413,7 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За лістапад 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 18,4 млн. даляраў ЗША (на 0,2%) пасля росту ў кастрычніку 2017 года на 128,6 млн. даляраў ЗША (на 1,8%). За студзень-лістапад прырост рэзерваў склаў 2,486 млрд даляраў ЗША (50,5%).

Павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў у лістападзе спрыяла паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце. Станоўчы ўплыў на ўзровень рэзерваў таксама аказала павелічэнне кошту манетарнага золата.

2
Читатель / Адказаць
07.12.2017 / 10:20
Брать кредит, чтобы покупать золото. Потрясающая логика.

Притом кредиты дают непонятно за что. В глубинке России люди по 100 долларов получают зарплату, имея громадные ресурсы в единоличном пользовании. Зато для РБ миллиарды находятся. Это несправедливо.

Ладно там за Чернобыль выплатить компенсацию, что распылили химию в страхе заражения Москвы и в итоге последствия оказались в десятки раз хуже для нас. Ладно газ и нефть со скидками давать, белорусы тоже строили на территории РФ предприятия. Но за что давать дешевые кредиты? Если бы я был россиянином, я был бы очень огорчен данным фактом.

1
Pich / Адказаць
07.12.2017 / 10:27
За тое якім дзікунскім чынам падвышаюць ЗВР кіраўніцтва нац.банку трэба адправіць у пракуратуру дзеля разбіральніцтва. ( Чалавека года у першую чаргу.)
0
Сасут сообщающихся сасутау / Адказаць
07.12.2017 / 10:41
Они извне растут, а потом чудесным турристичным образом резко и исчезают вне понятно куда.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру