07.12.2017 / 16:00

Xiaomi пахвалілася першым месцам па продажах смартфонаў у Беларусі 10

Сёння кампанія Xiaomi правяла прэзентацыю новых «безрамачнікаў» Redmi 5 і Redmi 5 Plus, але перад гэтым распавяла пра свае дасягненні ў продажах смартфонаў. Пра гэта паведамляе GSMArena.

У трэцім квартале 2017 года вытворцы ўдалося адгрузіць 27,6 мільёнаў апаратаў. У гэты ж перыяд годам раней адгрузкі склалі 13,6 мільёнаў прылад. Рост у параўнанні з 2016 годам - 102,6%. Займаная доля рынку таксама ўзрасла з 3,7% да 7,4%.

Для параўнання: кампанія Apple паказала рост за ўсё ў 2,6%. Займаная ёй доля рынку не змянілася (12,5%).

Прадстаўнікі Xiaomi таксама заявілі, што ў 14 краінах у трэцім квартале 2017 года яны ўвайшлі ў топ-5 самых прадаваных марак смартфонаў.

Цікава, што сярод гэтых краін ёсць і Беларусь. Прычым Xiaomi сцвярджае, што ў нашай краіне па колькасці прададзеных прылад (у 3-м квартале) яны знаходзяцца на першым месцы.

І гэта сапраўды так: як пацвердзіла крыніца, знаёмая са справаздачамі аналітычнай кампаніі Gfk, Xiaomi лідзіравала на рынку Беларусі ў трэцім квартале, калі гаворка ідзе пра колькасць прададзеных смартфонаў. У грашовым вымярэнні лідарам у нас была кампанія Samsung.

6
Охтас / Адказаць
07.12.2017 / 16:50
Это закономерно. Xiaomi сделала великолепные прошивки MIUI, которые постоянно допиливает, используя лучшие наработки. В итоге, я сам как пользователь смартов этой фирмы (не первый и не последний точно), лично ощущаю положительные изменения в начинке телефона. Те самые китайцы позиционируют Xiaomi как китайский iphone и это не случайное сравнение. К тому же цена более, чем сносная, при атомной начинке телефона, когда последний iphone - это ни о чем. Плюс даже знаю в Беларуси парней, которые успешно пилят прошивки на MIUI 9, что для кастомеров (фанов установки кастомных прошивок (отличающихся от заводских) на свой телефон и изменения настроек под себя) просто рай.
3
Цынік / Адказаць
07.12.2017 / 18:08
І мне, і сябру з бракам трапляліся іх смартфоны
1
Pich / Адказаць
07.12.2017 / 19:08
Нашы Жалезныя кітайскія браты не толькі джылі нам падкінулі ... Там ксайомы робяць а у нас як капалі бульбу голымі рукамі так і доўжыцца гэта рабауладальніцтва дагэтуль. Адставаньне і заняпад па Усіх накірунках. Але ёсьць і посьпехі ! На парадзе унітазы выглядалі амаль як апошняе Слова навукі і тэхнікі. Апошняе ... Таму што казаць больш няма аб чым.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру