Лауреатами премии 2017 года за тюремную литературу стали Николай Дедок, Дмитрий Дрозд, Андрей Санников и Леонид Петренко, сообщает Радио «Свабода».

Прэмія імя Францішка Аляхновіча заснаваная Радыё Свабода і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Яна прысуджаецца аўтарам, якія былі зьняволеныя ці знаходзяцца ў турме.

Вядоўца імпрэзы, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч скрушна заўважыў, што хацелася б, каб турэмная тэма ў літаратуры страціла актуальнасьць. Але гэтага, на жаль, ня здарылася.

Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук паведаміў, што рэдакцыя атрымала больш за тузін твораў, але ня ўсе яны будуць узнагароджаныя і нават згаданыя.

Ляўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча сталі:

  • Мікола Дзядок за кнігу «Фарбы паралельнага сьвету»
  • Зьміцер Дрозд за кнігу «Бунт батанікаў»
  • Андрэй Саньнікаў за кнігу «Мая гісторыя»
  • Леанід Пятрэнка за кнігу паэзіі «Камэрныя сны».

Адзін зь цяперашніх ляўрэатаў Мікалай Дзядок правёў за кратамі амаль 5 гадоў па так званай справе «анархістаў», палову тэрміну — у адзіночках, ШЫЗА. Цяпер ён вучыцца ў Коўне і ня змог прыехаць на імпрэзу. Таму бацька Міколы Аляксандар Дзядок прачытаў на імпрэзе эсэ з кнігі «Жыцьцё цудоўнае».

Зьміцер Дрозд, аўтар кнігі «Бунт батанікаў» — архівіст. Ён таксама прачытаў фрагмэнт са сваёй кнігі і сказаў, што піша асобныя творы пра Пішчалаўскі замак, пра Дуніна-Марцінкевіча.

Цесьць Андрэя Саньнікава, кінасцэнарыст Уладзімер Халіп зачытаў кранальны ўрывак пра тое, як Саньнікаў пісаў у турме казкі для Даніка, маленькага сына Андрэя і Ірыны. Адна казка была пра маленькае мышанятка, якое ўцякала, — і ліст зь ёй затрымалі, бо, як сказаў начальнік турмы, казка была пра ўцёкі…

Адзін зь ляўрэатаў прэміі Леанід Пятрэнка сёньня за кратамі, ён асуджаны на 10 гадоў. Ягоную кнігу «Камэрныя сны» прадставілі сябры, у тым ліку мастак Уладзімер Цэсьлер — аўтар вокладкі. «Лёня — глыбока прыстойны чалавек, таму ня дзіва, што ён сядзіць», — сказаў спадар Цэсьлер.

На імпрэзе адзначылі яшчэ два выданьні, зьвязаныя з старшынём праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім, які ўжо быў ляўрэатам прэміі Аляхновіча ў 2014 годзе за кнігу «Іртутнае срэбра жыцьця».

«Лісты салідарнасьці» — зборнік тэкстаў, напісаных Бяляцкім у бабруйскай калёніі, дзе ён сядзеў у 2012—2014 гадах. За два з паловай гады адседкі Бяляцкі атрымаў больш за 20 тысяч лістоў з усяго сьвету.

«Альбом салідарнасьці» выдадзены праваабарончым цэнтрам «Вясна» разам са швэдзкай Östgruppen. Гэта гісторыя зьняволеньня і вызваленьня палітычнага вязьня Алеся Бяляцкага працягласьцю 1052 дні.

Кнігі прадставілі праваабаронцы «Вясны» Ірына Пракопчык і Сяргей Сыс.

Першым ляўрэатам прэміі Аляхновіча ў 2013 годзе стаў тагачасны палітвязень Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан». У 2014 годзе прэмію атрымалі адразу шэсьць аўтараў: Алесь Бяляцкі — за «Іртутнае срэбра жыцьця», Зьміцер Дашкевіч — за кнігу «Чарвяк», Фэлікс Пекер — за «10 лет и 1 день Игоря Савченко», Павал Севярынец — за «Беларускую глыбіню», Аляксандар Фядута — за «Мой маленький Париж», Ірына Халіп — за «Дзёньнік зэчкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?