Французскі часопіс France Football аддаў свой прыз «Залаты мяч» у 2017 годзе нападніку мадрыдскага «Рэала» Крышціяну Раналду. Раней Раналду быў прызнаны найлепшым гульцом таксама і па версіі ФІФА.

32-гадовы Раналду выйграў «Залаты мяч» у пяты раз у сваёй кар'еры і зраўняўся з Ліянэлем Месі, які да сённяшняга дня заставаўся адзіным футбалістам у гісторыі, які атрымліваў «Залаты мяч» пяць разоў.

Раней Раналду быў узнагароджаны гэтым прызам у 2008, 2013, 2014 і 2016 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?