Фота Сяргея Гудзіліна
9 снежня надвор'е на Беларусі будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт ад цыклону са Скандынавіі. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу невялікія ападкі, днём на большай частцы тэрыторыі мокры снег і дождж.
Тэмпература паветра ноччу і раніцай -3.. + 2°С, у другой палове дня -1.. +4°С.
10 снежня ноччу на большай частцы, днём пераважна па ўсходняй палове ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, галалёд, туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак -3.. + 3°С.
11 снежня Беларусь апынецца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў з тэрыторыі Украіны. У асобных раёнах краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе дождж, слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 7°С, максімальная днём -3.. +3°С.