Журналіст Радыё Свабода Галіна Абакунчык стала лаўрэаткай Праваабарончай прэміі 2017 года ў намінацыі «Журналіст года». Прэмія дадзена за «абарону каштоўнасцей правоў чалавека».

«Вельмі важная салідарнасць, без якой вельмі цяжка працаваць. Прэміяй можна ўзнагародзіць многіх іншых журналістаў, якія працуюць у вельмі складаных умовах. Мы недарэмна працуем — мы набліжаем той час, калі Беларусь стане нармальнай краінай, калі законы будуць выконвацца, правы чалавека будуць выконвацца. Свабода — яна ўнутры нас. Жыве Беларусь!», — сказала Галіна.

Галіна Абакунчык неаднаразова пераследавалася за сваю прафесійную дзейнасць, заўсёды была ў цэнтры падзеяў. Галіну сёлета затрымалі за асвятленьне «Маршу недармаедаў» у Оршы, пакаралі буйным штрафам. Прэмію Галіне ўручыў гісторык-архівіст, былы палітвязень Зміцер Дрозд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?