president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка абяцае новыя меры па барацьбе з п'янствам, але ўпэўнены, што толькі забаронамі праблему не вырашыць. Пра гэта ён заявіў сёння на «Камволі», піша БелТА.

«Цяпер, гляджу, у СМІ разгарнуліся дэбаты: забараніць, не прадаваць, пакараць. Ну калі вы хочаце жулікаў развесці, якія будуць з-пад крыса, — таксісты і іншыя, — прадаваць ноччу і позна ўвечары алкаголь і кішэні набіваць, гэта можна зрабіць. Забароны, як паказвае гісторыя, вынікаў яшчэ не давалі», — сказаў ён.

Ён упэўнены, што трэба больш увагі надаваць здароваму і актыўнаму ладу жыцця на ўсіх узроўнях — ад сям'і да дзяржавы.

«Не думайце, што мы закрылі дзесьці пункт, перасталі прадаваць і дамагліся выніку. Замест гэтага пункту, два будуць адкрыты ў іншым месцы. Створым дэфіцыт — падштурхнем цану і будзем потым лавіць гэтых жулікаў. Таму ў мяне шмат на стале прапаноў. Я даручыў прапрацаваць іх. Сапраўды, з гэтай праблемай трэба нешта рабіць».

«У найбліжэйшы час паглядзім. Пасля Новага года вернемся да гэтай праблемы і будзем яе вырашаць зыходзячы з магчымасці. Тут нельга пераціснуць. Так, ёсць прапанова, дапусцім, зачыніць і з 10 пунктаў адзін пакінуць. Глупства. Але ёсць прапанова: тую, што насупраць школы, закрыць. Правільна, няхай перанясуць яе ў іншае месца, але насупраць школы не павінны прадаваць алкаголь і тытунь. З гэтым згодны. І шмат такіх прапаноў. Будзем ісці ад жыцця», — заявіў беларускі кіраўнік.

«Маю пазіцыю ў гэтым плане вы ведаеце. Я чалавек амаль не пітушчы. Можна сказаць, я мала п'ю. Але гэта мая пазыцыя, маё меркаванне. Людзі ж жывуць па законах вызначаных і ўласных уяўленнях пра жыццё, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Ну вось мы сабраліся тут… У нас што, непітушчыя тут усё. Ну давайце перастанем піць столькі і будзем па святах выпіваць або з нагоды адкрыцця новай вытворчасці, і ўсё будзе нармальна. Гэта вельмі цяжкая, складаная праблема».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што некаторыя заяўляюць аб тым, што праблема курэння і п'янства звязана з тым, што дзяржава хоча папоўніць бюджэт. «Гэта апошнія нягоднікі і ворагі беларускай дзяржавы.

Сапраўды, акцызы на алкаголь і тытунь — гэта вялікія падаткі (вы чулі, нядаўна праводзіў нараду) — ад тытуню мы атрымаем у гэтым годзе $0,5 млрд у бюджэт. Гэта пяць вашых такіх прадпрыемстваў. Калі мы толькі цяпер гэты акцыз знізім або алкаголю пачнем менш вырабляць, да нас прывязуць барматуху з Расіі, Украіны, з Захаду. Толькі адчыні — усё сюды хлыне. і акцызаў не атрымаем, і піць менш не станем. Таму гэта такія размовы, як я кажу па-народнаму, «плявузганне». Любая дзяржава ўводзіць акцызы і атрымлівае ад гэтага падаткі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Таму трэба знайсці ўзважаны нармальны стан — і там не нашкодзіць, і тут не страціць. Гэта ўсё не проста. Трэба ўсё ўзважыць і прыняць рашэнне. Але, яшчэ раз падкрэсліваю, усё залежыць ад нас. Няпростая праблема. Будзем яе акуратна вырашаць, але наскокам нічога рабіць не будзем. Спрабавалі ўжо (у мінулым) — вінаграднікі павысякалі, і яшчэ што-небудзь… і цяпер гераічна (я сустракаюся з прэзідэнтамі каўказскіх рэспублік, Украіны) яны адраджаюць тое, што было знішчана ў свой час. Таму тут трэба ісці акуратна, крок за крокам, вырашаючы гэтую праблему. Мы яе будзем вырашаць. Гэтая праблема цяжкая», — рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0