Даследчая група з Універсітэта аховы здароўя і Універсітэта Чыкага, у супрацоўніцтве з Калабарацыяй па малекулярнай генетыцы шызафрэніі (MGS Collaboration), правяла першы падобны аналіз на выбарцы з 1077 гомасэксуальных і 1231 гетэрасэксуальнага мужчыны еўрапейскага паходжання.

Сэксуальныя перавагі ўдзельнікаў рэгістраваліся паводле іх словаў. У мужчын бралі ўзоры ДНК і генатыпавалі пры дапамозе платформы Affimetrix 5.0. Вядучым аўтарам даследавання стаў Алан Сандэрс — псіхіятр, які займаецца генетыкай паводзін.

Адрозненні паміж геномамі гетэрасэксуальных і гомасэксуальных мужчын назіраліся ў генах SLITRK5 і SLITRK6. Ген SLITRK6 уплывае на развіццё мозгу, у прыватнасці гіпаталамуса.

Гіпаталамус грае ключавую ролю ў выпрацоўцы гармонаў, якія кантралююць палавую цягу. Таксама адрозненні назіраліся ў гене TSHR, што звязаны са шчытападобнай залозай, функцыянаванне якой раней таксама звязвалі з сэксуальнай арыентацыяй.

Хоць дагэтуль ужо праводзіліся даследаванні генетычных фактараў гомасэксуальнасці, гэта першая праца, у якой геномы паддоследных былі вывучаны цалкам, што робіць яе найбольш поўным даследаваннем такога плану.

Нягледзячы на адкрыццё, аўтары працы папярэджваюць, што выбарка была даволі малой для такога даследавання, да таго ж ахоплівала толькі мужчын еўрапейскага паходжання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?