Naviband выпускае новы альбом 8 снежня. Гэта чацвёртая пласцінка гурту, і гэтым разам — цалкам на роднай мове.

«Адразу ж пасля ўдзелу ў «Еўрабачанні» мы ўсім гуртом адасобіліся на хутары за 300 км. ад Мінска, дзе і была напісана вялікая частка гэтага альбома - мы проста выстаўлялі інструменты прама пасярод поля і рэпетавалі. Запісаны альбом быў на студыі ў вялікага майстра сваёй справы, гукарэжысёра гуртаў Brutto і Ляпіс-98 Андрэя Баброўкі,, - дзеляцца салісты Naviband Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук.-

«Адной Дарогай» - жывы, натуральны, светлы і вельмі шчыры альбом прасякнуты любоўю да роднай мовы, роднай зямлі, музыкі, жыцця і, вядома ж, адно да аднаго».

За некалькі дзён да выхаду альбома Naviband выклалі ў сетку прыгожы калядны кліп на новую песню «А дзе жывеш ты?», у якім намякнулі на тое, што пара чакае дзіця.

Канцэртная прэзентацыя альбома ў мінскім Prime Hall пройдзе 9 сакавіка 2018 года. Таксама адбудуцца прэзентацыі ў іншых гарадах Беларусі, Расіі і Украіны.

Альбом «Адной Дарогай» даступны да куплі і праслухоўвання на ўсіх лічбавых пляцоўках.

Спампаваць у iTunes

Спампаваць у Google Play

Слухаць у Apple Music

Слухаць у Яндэкс.Музыка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0