08.12.2017 / 16:28

20-гадовы хакер узламаў Uber. За маўчанне яму заплацілі $100 тысяч 2

Месяц назад стала вядома пра маштабны ўзлом сістэм кампаніі Uber у 2016 годзе з крадзяжом дадзеных больш за 57 мільёнаў карыстальнікаў. Цяпер Reuters сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці гучнай справы. 

Летась Uber атрымала электронны ліст ад невядомага адпраўніка з патрабаваннем грошай у абмен на выкрадзеныя дадзеныя. Кампанія пагадзілася заплаціць $100 000 на ўмовах раскрыцця асобы і падпісання пагаднення аб невыдаванні.

Хакерам аказаўся 20-гадовы хлопец з Фларыды, які пражываў разам з маці ў невялікім доме і хацеў такім чынам дапамагчы ёй з аплатай рахункаў. Для паспяховай атакі малады чалавек сам заплаціў невядомай асобе, каб атрымаць доступ да патрэбнага коду.

Каб пераканацца ў поўным знішчэнні інфармацыі, Uber правяла дэтальны аналіз камп'ютара хакера.

Па словах цяперашняга кіраўніка кампаніі Дара Хасравшахі, кампанія ўжо звольніла кіраўніка службы бяспекі і яго намесніка. На мінулым тыдні аддзел пакінулі яшчэ тры топ-мэнэджэры.

nn.by

1
Pich / Адказаць
08.12.2017 / 17:13
Цікава як гэтыя дзеці узламваюць моцныя сістэмы інфармацыйнай бясьпекі ?! Узламалі амаль усе Што было магчыма узламаць. І Юнікс і Лінукс і Віндоус і Андроід. І канца краю не бачна гэтым узломам. А з надыходам эры воблачных тэхнялёгій калі усё (?!) Будзе месьціцца на воблачных серверах аб прыватнасьці можна зусім нічога не казаць. Ад яе застанецца толькі назва.
0
Дима / Адказаць
08.12.2017 / 21:12
И на работу не нужно ходить))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру