08.12.2017 / 17:18

Папа Францыск хоча ўдакладніць тэкст «Ойча Наш» у некаторых мовах 26

Папа Францыск выказаўся за патрэбу ўдакладнення аднаго фрагмента тэксту малітвы «Ойча Наш» у некаторых мовах. Ён зрабіў гэтую заяву ў сераду вечарам падчас сустрэчы з італьянскімі вернікамі, паведамляе «Daily Mail».

Папа Францыск

Гаворка ідзе пра словы «і не ўводзь нас у спакусу». Паводле пантыфіка, такі пераклад словаў малітвы не надта добры, бо гаворыць пра Бога, які выклікае спакусу. Ён прапанаваў падумаць над тым, каб іншыя еўрапейскія мовы перанялі варыянт, што выкарыстоўваецца ў французскай.

Там гэтыя словы перакладзеныя так: «і не дазволь нам упасці ў спакусу», што — паводле папы Францыска — здымае з Бога адказнасць за падзенне чалавека, бо віна за адмову супраціўляцца спакусам ляжыць на чалавеку.

Тэкст «Ойча Наш» — адной з найстарэйшых хрысціянскіх малітваў — на нацыянальныя мовы перакладаўся з лацінскага выдання Бібліі — «Вульгаты». На лацінскую мову ён быў перакладзены са старажытнагрэчаскай, а на яе — з арамейскай: мовы, на якой размаўляў Ісус.

15
Мордехай В. / Адказаць
08.12.2017 / 17:33
Выдатнае фота.
Тое пачуццё, калі знаходзіш надпіс made in China.
6
Pauliuk / Адказаць
08.12.2017 / 17:40
Слушная прапанова!
6
тутэйшиц / Адказаць
08.12.2017 / 17:41
опять эти правки))) наткнулся недавно на сборник коатики христианства античными философами http://www.a-kafedra.ru/catalog/r/ranovich-ant.php
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру