29.12.2017 / 08:53

Калядныя і навагоднія падарункі, якія здзівяць вашых родных

Да Калядаў і Новага года застаюцца лічаныя тыдні. Усё вастрэй паўстае пытанне: чым парадаваць родных і сяброў у зімовыя святы?

Звычайна пошук падарункаў забірае процьму часу: ходзіш па крамах, лазіш па сайтах у інтэрнэце… Тым часам ёсць месца, дзе кожны можа знайсці тое, што прыемна здзівіць блізкага чалавека.

Выбраць падарункі да Новага года дапаможа паліграфічны цэнтр «Капірыч».

Вам здаецца, што «паліграфічны цэнтр» — гэта сумна? Але паверце, туды варта зазірнуць у віхуры перадкалядных клопатаў.

Як вам, напрыклад, такі падарунак: яскравы паднос з падушкай? Ідэальны прадмет для ранішняй кавы ў ложку ў выхадны дзень.

Або кубак-хамелеон, з якога ваша дзіця дакладна не адмовіцца піць цёплае малако?

Або пазл, які трэба сабраць з памятнага сумеснага здымка?

Ці густоўная фотакніга, якая дапаможа ўпарадкаваць хаос сямейных і сяброўскіх фотак?

І гэта не кажучы пра майкі, гадзіннікі, а нават кухонныя фартухі з упадабанымі здымкамі.

А можна раздрукаваць і цэлае маштабнае палатно, якое ўпрыгожыць пакой любімага чалавека відам заснежаных горных вяршынь, экзатычных дрэваў, бясконцай акіянскай далечыні.

Не забудземся і на такую карысную рэч, як каляндар на наступны год.

А магчыма, хтосьці з вашых знайшоў сабе файную новую працу і яму трэба набор якасных візітовак?

Спяшайцеся: у перадсвяточныя дні на прадукцыю дзейнічае зніжка аж у 50%.

Жывяце не ў сталіцы?

«Капірыч» мае філіялы ў Гомелі, Брэсце і Барысаве, адкуль вам хутка даставяць замову — проста выбірайце патрэбнае, афармляйце на сайце — і радуйце сваіх родных яскравымі сюрпрызамі.

Вясёлых Калядаў і шчаслівага Новага года!

Прыватнае прадпрыемства «Капірыч». УНП 191296102