08.12.2017 / 18:06

Домрачава выйграла гонку ўпершыню пасля вяртання 9

Упершыню пасля свайго вяртання да ўдзелу ў гонках Дар'я Домрачава здолела выйграць спрынт на этапе Кубка міру ў Хохфільцэне.

Гэта яе першая перамога пасля нараджэння дачкі ў 2016 годзе. Дар'я ані разу не схібіла на абедзвюх агнявых пазіцыях і фінішавала з часам 22 хвіліны 40,2 секунды. Другое месца — у славачкі Анастасіі Кузьміной, якая саступіла нашай біятланістцы 22,1 секунды. Бронза — у італьянкі Даратэі Вірэр — +30,6 секунды.

Надзея Скардзіна пасля двух промахаў на другой агнявой пазіцыі — дваццаць шостая — +1 хвіліна і 38,6 секунды.

9
Тамара / Адказаць
08.12.2017 / 19:02
Віншую!!!
7
Дипломат / Адказаць
08.12.2017 / 19:06
Спринт - хороший знак!!! Для золотого олимпийского пасьянса в индивидуальных гонках не хватает как раз спринта)
23
Брундзiловiч / Адказаць
08.12.2017 / 21:30
Не хачу нiчога чуць пра яе
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру