Затрыманы ў Кіеве палітык Міхаіл Саакашвілі абвясціў аб пачатку галадоўкі. Пра гэта паведаміў яго адвакат Руслан Чарналуцкі.

«Саакашвілі заяўляе аб пачатку бестэрміновай галадоўкі. Таксама ён будзе процідзейнічаць любым спробам прымусовага кармлення», — заявіў адвакат. А калі Саакашвілі працягнуць арышт на 60 сутак, той будзе «яшчэ больш жорстка будзе працягваць галадоўку».

Прэс-сакратар генпракурора Ларыса Сарган тым часам паведаміла, што пракуратура будзе прасіць суд абраць для Саакашвілі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту з нашэннем бранзалета.

Саакашвілі інкрымінуюць замах на злачынства; злачынства, здзейсненае групай асоб; садзейнічанне ўдзельнікам злачынных арганізацый і ўтойванне іх злачыннай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?