09.12.2017 / 14:37

У Мінску кіроўца выратаваў пешахода, падставіўшы сваё аўто пад удар ВІДЭА 33

Вартая ўвагі сітуацыя адбылася ў Мінску. А рэакцыя кіроўцы сіняга «Рэно Логан» і яго паводзіны ў незвычайных абставінах, безумоўна, вартыя павагі.

Кіроўца «Логана» стаяў у другой паласе на вуліцы Аэрадромнай і чакаў, пакуль сталы пешаход пяройдзе дарогу да канца. Крайняя правая паласа ў гэты час была вольная, і па ёй імкліва пад’язджала «Мазда». Кіроўца таго аўтамабіля бачыў зялёнае святло і не збіраўся спыняцца. Магла адбыцца трагедыя.

Каб яе прадухіліць, кіроўца «Логана» выкруціў стырно, «заблакаваў» суседнюю паласу і заціснуў тормаз. Калі б кіроўца «Мазды» і не паспеў затармазіць, то ўдарыў бы па суседнім аўтамабілі, а не па чалавеку. На шчасце, аварыі ўдалося пазбегнуць.

БЮ

3
Святлана / Адказаць
09.12.2017 / 14:51
Павага
1
Seka / Адказаць
09.12.2017 / 14:57
Безумоўна, кіроўца логана малайчына. Гэта нядаўна адбылося? Дата няправільна усталявана?
2
SERG / Адказаць
09.12.2017 / 15:00
Этот водитель настоящий Герой!!! Побольше бы таких!
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру