09.12.2017 / 14:48

Калінін: Мост над Прыпяццю мог правіснуць праз канструкцыйныя недахопы. У Беларусі яшчэ чатыры такія ж мосты 19

Прычынай разбурэння моста над Прыпяццю ў раёне горада Жыткавічы Гомельскай вобласці маглі стаць яго канструкцыйныя недахопы. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін.

Канчатковую выснову аб прычынах здарэння павінна будзе зрабіць спецыяльная камісія Мінтранса. Яна таксама прадставіць высновы аб мерах па ліквідацыі дадзенай надзвычайнай сітуацыі.

«Альбо будзе заменена пашкоджаная частка моста, альбо ён будзе абноўлены цалкам», — сказаў Анатоль Калінін.

Гэтыя рэкамендацыі будуць важныя і тым, што ў краіне існуе пяць мостаў аналагічнай канструкцыі. Адзін з іх у раёне Бабруйска ўжо капітальна рамантаваўся.

«Таму неабходна будзе разгледзець пытанне аб узмацненні канструкцый іншых падобных мостаў. На аднаўленне моста пад Бабруйскам сышло каля года. З улікам існуючага досведу мост пад Жыткавічамі будзе адноўлены ў больш кароткія тэрміны», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Пантонны мост праз раку Прыпяць у раёне Жыткавічаў пачне працаваць 10 снежня.

Нагадаем, на мосце праз Прыпяць, размешчаным на 17-м км аўтадарогі Р88 Жыткавічы — Давыд-Гарадок — мяжа Украіны, 7 снежня была выяўленая вертыкальная прасадка ездавога палатна. Забаронены рух па мосце ўсіх відаў транспартных сродкаў.

1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
09.12.2017 / 15:02
Мост мог прасесцi таму што у нас працуюць такiя Калiнiны вiцэ-поэм'ерамi
1
Мулла Омар / Адказаць
09.12.2017 / 15:37
Это же Восьмое чудо света - висячий железобетонный мост.
1
... / Адказаць
09.12.2017 / 16:09
такая якасць будаўніцтва Сп.Калінін, а не канструкцыйныя недахопы...
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру