Немаўля з'явілася на свет са зрослымі нагамі і недаразвітым тазам. Лекары не змаглі вызначыць яго пол, бо ў дзіцяці цалкам адсутнічалі вонкавыя палавыя органы.
Адзначаецца, што маці дзіцяці, 23-гадовая Мускура Бібі, не назіралася на працягу цяжарнасці і не ведала пра стан плоду. У яе і бацькі немаўляці не было грошай на медыцынскае абслугоўванне.
Сірэнамелія сустракаецца ў адным выпадку на 100 тысяч народжаных. Звычайна такія дзеці паміраюць на першы-другі дзень жыцця.
У 2004 годзе ў Перу нарадзілася «русалка» Мілаграс Серон, якая пасля некалькіх аперацый атрымала магчымасць хадзіць.