09.12.2017 / 17:37

Улады Ірака абвясцілі пра поўную перамогу над ІД 4

Прэм'ер-міністр Ірака заявіў, што армія вызваліла апошнія раёны краіны ад баевікоў ІД. Ён павіншаваў насельніцтва краіны з перамогай.

AP

Як паведамляе агенцтва Reuters, прэм'ер-міністр Ірака Хайдэр аль-Абадзі падчас выступу на канферэнцыі ў Багдадзе заявіў пра тое, што ўзброеныя сілы краіны ўзялі пад кантроль пустынныя раёны на захадзе, а таксама ўчастак сірыйска-іракскай мяжы. Як зазначыў кіраўнік урада, гэта азначае заканчэнне вайны супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы», якія «цалкам разгромленыя і адкінутыя за межы Ірака».

«Мы разграмілі ІД дзякуючы адзінству і гатоўнасці да самаахвяравання. Няхай жыве Ірак і яго жыхары», — сказаў Аль-Абадзі.

Аб поўным вызваленні заходняга Ірака паведаміў і генерал-лейтэнант Абдул-Амір Рашыд Яр Алах, камандуючы арміяй. Паводле яго слоў, уся тэрыторыя ачышчана ад банд тэрарыстаў.

Атрады ІД уварваліся ў Ірак у 2014 годзе і за лічаныя тыдні занялі траціну тэрыторыі краіны, у тым ліку буйныя гарады Масул і Тыкрыт. Пад пагрозай апынулася і сталіца Ірака Багдад, аднак у выніку наступ баевікоў удалося спыніць.

На працягу трох гадоў іракская армія пры падтрымцы кааліцыі на чале з ЗША вызваляла раён за раёнам ад баевікоў ІД. Да ліпеня ёй удалося выбіць тэрарыстаў з Масула, а да лістапада дасягнуць сірыйскай мяжы. Апошнія тыдні баі ішлі ў пустынных раёнах на захадзе краіны, дзе заставаліся разрозненыя атрады баевікоў.

Адначасова сірыйская армія пры падтрымцы ВКС Расіі, а таксама курдскія атрады прабіліся да мяжы з другога боку, вызваліўшы большасць населеных пунктаў у правінцыях Рака і Дэйр-эз-Зор.

3
Блрс / Адказаць
09.12.2017 / 18:35
Віншую народ Ірака!
2
Bene / Адказаць
09.12.2017 / 20:29
Слава Богу... абы толькі канфлікту з курдамі не было
3
Моё имя / Адказаць
09.12.2017 / 22:49
Победили ИГИЛ ? Верю , как не поверить авторитетным СМИ ..)
А куда делись десятки тысяч вооружённых людей с которыми воевал весь мир ?
Вроде как по сводкам писали типа  уничтожено 50 боевиков ИГИЛ , 150 боевиков ИГИЛ  ..

Как бы это бахвальство боком не вышло ... История знает много примеров подобных победных реляций ..


Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру