Камісія па пытаннях пераназванняў Кіеўскай гарадской рады ўхваліла прапанову назваць сквер побач з амбасадай Расіі імем Барыса Нямцова. Пра гэта заявіў дэпутат Вярхоўнай рады Дзмітрый Белацарковец.
«Сцерці з памяці украінцаў і расейцаў імя Нямцова у Крамля не выйдзе. Ён быў галоўным саюзнікам свабоднай Украіны і будучай дэмакратычнай Расіі», — заявіў Белацарковец.
Ініцыятыву мусіць зацвердзіць Кіеўская рада.