09.12.2017 / 22:25

Дырэктарка «Белсата»: 2018 год — не апошні для канала 6

10 гадоў таму, беларусы ўпершыню пабачылі перадачы тэлеканала «Белсат». 10 снежня 2007 года, у Дзень правоў чалавека, канал першы раз выйшаў у тэлеэфір.

Дырэктар тэлеканала Агнешка Рамашэўска-Гузы ў інтэрв'ю Радыё Свабода чарговы раз абвергла чуткі пра «хуткую смерць канала»

«Не. Наш канал запісаны ў дзяржаўны бюджэт. Установы без палітычнай падтрымкі туды не трапляюць. «Белсат» быў запісаны ў польскі бюджэт двойчы, у першыя два гады працы. Потым міністр замежных справаў Радаслаў Сікорскі ініцыяваў пераход каналу пад кантроль МЗС. Бюджэт працягваецца, як правіла, паводле прынцыпу copy-paste. Я перакананая, што гэта доўгатэрміновая дэкларацыя. Калі б Белсат павінен быў скончыцца сёлета, то так бы і было», — мяркуе дырэктар.

На пытанне, якімі будуць наступныя 10 год «Белсата», сп. Рамашэўская-Гузы адказвае: 

«Усё будзе залежаць ад нашай фінансавай сітуацыі і палітыкі. Мы будзем разьвівацца тэхналягічна. Будзем эксперыментаваць, калі казаць пра змест. Шмат што залежыць ад палітыкі — і ў Беларусі, і звонку. Будзем змагацца з расійскай прапагандай. Будзем шукаць новыя формы, каб быць арыгінальнымі і не падобнымі да тых каналаў, якія беларусы прызвычаіліся глядзець. Паглядзім, як людзі ўспрымуць нашыя шоу. Пачынаем кулінарную праграму. Будзем спрабаваць, каб пабачыць, што трэба гледачу».

2
алекс / Адказаць
09.12.2017 / 23:15
Не гляджу ТБ прынцыпова пасля 19.12.2010. Белсат кожны дзень асобныя ролікі да 3-х хвілінаў. Часцей за ўсё гэпартажы з выпускаў навін ну і інтэрв’ю Святланы Калінкінай. Белсату дзякуй за працу. Асабліва за асвятленне пратэстаў супраць ганебнага д3. І штосьці мне падказвае што гэтая гісторыя будзе мець працяг. Магчыма перад самымі т.з. выбарамі Пуціна)
17
Язэп / Адказаць
09.12.2017 / 23:54
Шкада.
3
)( / Адказаць
10.12.2017 / 00:56
Кулінарнае шоу патрэбна. Але чуў, што яно будзе па-расейску. Вось па-расейску іх процьма проста, і тут беларускай кухняй не зацікавіць. А вось беларуская кухня ды па-беларуску - проста агонь!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру