Пхеньян папярэдзіў, што будзе расцэньваць любыя спробы Штатаў і іх саюзнікаў арганізаваць марскую блакаду як «абвяшчэнне вайны». Раней Вашынгтон казаў пра такую магчымасць на фоне новых ракетных выпрабаванняў у КНДР.

Reuters.com

Reuters.com

Паўночная Карэя ў нядзелю, 10 снежня, выступіла з чарговымі пагрозамі ў адрас Злучаных Штатаў на фоне размоў аб магчымай марской блакадзе. Пхеньян папярэдзіў, што будзе расцэньваць такі крок як «авбвяшчэнне вайны». Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap са спасылкай на заяву, апублікаваную ў газеце кіруючай Працоўнай партыі КНДР Rodong Sinmun.

«Мы будзем разглядаць марскую блакаду Злучаных Штатаў і іх паслядоўнікаў як акт гвалту супраць свяшчэннага суверэнітэту і годнасці Рэспублікі Карэя і як яшчэ адно публічнае абвяшчэнне вайны», - гаворыцца ў заяве.

«Калі мы ўбачым хоць нейкі рух, накіраваны на ўсталяванне марской блакады, мы павінны быць гатовыя да нашага неадкладнага і бязлітаснага абарончага адказу», - адзначаецца ў заяве.

Yonhap адзначае, што папярэджанне прагучала пасля нядаўняй заявы Дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана, які згадаў пра «права на забарону на перавозку грузаў па моры» ў накірунку КНДР і назад. Заява Тылерсана прагучала пасля таго, як Пхеньян 28 лістапада правёў чарговыя ракетныя выпрабаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?