Стагоддзе аднаўлення дзяржаўнасці Літвы ў наступным годзе будуць святкаваць цэлы тыдзень — з 9 па 18 лютага, піша Delfi.lt.

На працягу тыдня будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб перанесці Стары горад сталіцы на стагоддзе таму — у 1918-ы год. Менавіта на гэты тыдзень намечаны асноўныя акцэнты мерапрыемстваў і урачыстасцяў: арганізатары пастараюцца прыцягнуць як мага больш рэстаранаў і бараў, будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі па Вільні, найважнейшыя будынка перыяду падпісання Акту незалежнасці будуць падсвечаныя спецыяльным асвятленнем.

«Вільня была, ёсць і будзе адкрытым горадам, таму ў святкаванне стогадовага юбілею мы пастараемся ўцягнуць як мага больш жыхароў і гасцей сталіцы. Асноўны акцэнт свята - падарожжа ў часе, дзякуючы якому за кошт глядацкага, смакавага і гукавога ўспрымання Стары горад Вільні мы перанясем ў той лёсавызначальны для Літвы 1918 ы год, — сцвярджае мэр горада Рэмігіюс Шымашус.

Адметнай рысай 16-га лютага стануць не толькі вядомыя акцэнты, такія, як акцыя трыкалорных святлафораў, вогнішчы на праспекце Гедыміна, моладзевае шэсце, бясплатныя экскурсіі, але і новыя, нечаканыя ідэі — супрацоўніцтва з рэстаранамі па ўзнаўленні густаў і атмасферы стогадовай даўнасці, стварэнне трохкаляровага сцяга з асветленых мастоў, а таксама інтэрактыўнага Звона стагоддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0