Так царква выглядала да пажару, molod-eparchy.by
9 снежня загарэўся храм у вёсцы Рэчкі Вілейскага раёна. Агонь пашкодзіў дах і перакрыцці. Пра гэта паведамляе МНС па Мінскай вобласці.
Паведамленне пра пажар паступіла ў 11.28. Гарэў прыход храма Святога Духа.
У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у будынку. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Царква была пабудавана ў 1852 годзе. У 2014 годзе ў храме прайшоў капітальны рамонт.
0
0
0
0
0
0