У Вялікабрытаніі шпіталізаваны блюзавы спявак Крыс Ры, паведамляе Guardian са спасылкай на прэс-службу хуткай дапамогі. Медыкі павезлі музыканта проста падчас канцэрта.

Інцыдэнт адбыўся падчас выканання песні. Ры выпусціў мікрафон і паваліўся на сцэну. Была выкліканая хуткая дапамога, якая даставіла яго ў шпіталь. Стан 66-гадовага спевака медыкі называюць стабільным

Дыягназ, пастаўлены спеваку, пакуль невядомы. У мінулым годзе Крыс Ры перанёс удар. Усе мерапрыемствы з яго удзелам адмененыя.

Крыс Ры нарадзіўся ў 1951 годзе ў Вялікабрытаніі. У 1978 годзе ён выпусціў свой дэбютны альбом. Спявак дагэтуль працягвае сваю канцэртную дзейнасць. Ры грае блюз-рок і вядомы сваёй ігрой на слайд-гітары. Усяго Крыс Ры выпусціў 23 студыйныя альбомы сваіх песень.

Аўтар шматлікіх хітоў, у тым ліку Looking for the Summer, The Road to Hell.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0