10.12.2017 / 13:11

Андрэй Дзмітранок. We Will Rock You па-беларуску 5

У нас ёсць трошачкі бульбы. Жоўтай, чырвонай, вялікай і дробнай, з уласнага агароду, суседняе крамы. Беларус шаруе на тарцы: багаты і бедны, да першай крыві на пальцы.

— Мы зробім вам дранікі.
— Мы зробім вам дранікі.

Яны шкодныя, тлустыя. Хрумсткая скарынка кранаецца нёба - мы богі, ад асалоды на сонца падобныя. Пырскі алею паўсюль - мы смажым, нашыя патэльні пякельна шчодрыя.

— Мы зробім вам дранікі.
— Мы зробім вам дранікі.

Ты кажаш, мала смятаны.

— Мы зробім вам дранікі.
—Мы зробім вам дранікі.

Бульба з Амерыкі, мы ж глабалісты. Ствараць новае - гэта крутая традыцыя. Бярэм найлепшае, шануем сваё, насуперак усім: у танцы на тарцы - беларуса жыццё.

— Мы зробім вам дранікі.
— Мы зробім вам дранікі.

5
Добры Дзень / Адказаць
10.12.2017 / 14:12
Бульба шкодная для здароўя.
0
Сяргей / Адказаць
10.12.2017 / 14:30
Што за трызненне  зараз я прачытаў?
0
фцф / Адказаць
10.12.2017 / 20:42
Дык, а песьня дзе? Хто той пясьняр?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру