Украінская праўда

Украінская праўда

У парку Шаўчэнкі ў Кіеве пачаўся мітынг прыхільнікаў затрыманага лідара «Руху новых сіл» Саакашвілі за імпічмент, паведамляе Украінская праўда. На яго сабраліся, па розных ацэнках, некалькі тысяч чалавек.

Да шэсця павінны далучыцца жонка Саакашвілі Сандра Рулафс, паплечнік экс-прэзідэнта Грузіі Давід Сакварэлідзэ, пазафракцыйныя нардэпы Юрый Дзеравянка і Віктар Чумак.

Людзі прайшлі Майдана Незалежнасці. 

Са сцэны Майдана да ўдзельнікаў звярнуліся народныя дэпутаты і члены партыі.

У прыватнасці, народны дэпутат Святлана Залішчук заклікала прысутных прагаласаваць за петыцыю аб разглядзе ў парламенце законапраекта аб імпічменце прэзідэнту Украіны, а паплечнік Саакашвілі Давід Сакварэлідзэ заклікаў удзельнікаў мітынгу прайсці да СІЗА Службы бяспекі Украіны, дзе ўтрымліваецца затрыманы ў пятніцу лідар «Руху новых сіл».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0