На этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне прайшла мужчынская эстафета. Беларусаў знялі з дыстанцыі, бо пасля трэцяга этапа наша каманда адставала на цэлае кола.

У беларусаў усё пайшло не так з першых метраў дыстанцыі Максім Варабей зачапіўся лыжай за нагу суперніка і паваліўся. У выніку падзення на лыжы беларуса адшпіліліся рамяні. Замінка каштавала Вараб'ю 15 секунд адставання.

Да гонара Максіма да першай стральбы ён ліквідаваў адставанне. Але, магчыма, падчас падзення згубіў дадатковыя патроны. На другім агнявым рубяжы Максім папрасіў патроны ў суддзяў, а гэта зноў страта вялікіх каштоўных секунд. Плюс да ўсяго Варабей не даў рады стральбе і пайшоў на два штрафныя колы.

Варабей закончыў свой этап апошнім, перадаўшы эстафету Антону Смольскаму з адставаннем у амаль чатыры з паловай хвіліны. У нядзелю ў Максіма дзень нараджэння — напэўна, найгоршы дзень нараджэння ў яго жыцці.

На трэцім этапе лідары абагналі беларусаў на кола, і арганізатары знялі нашых біятланістаў з гонкі.

Гонку выйграла зборная Нарвегіі разам з Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?