У аўстрыйскім Хохфілцэне жаночай эстафетай завяршыўся 2-і этап Кубка свету па біятлоне. Беларускі (Скардзіна, Крыўко, Пісарава, Домрачава) фінішавалі ў эстафеце сёмымі з адставаннем 1 хвіліна 42,2 секунды.
Выйграла гонку Германія. Украіна — другая (+44,9). Францыя на трэцім месцы.
Нагадаем, што ў Хохфілцэне Домрачава выйграла спрынт і заняла 3-е месца ў гонцы пераследу. Наступны этап Кубка свету Дар'я прапусціць, каб сканцэнтравацца, па яе словах, на падрыхтоўцы да Алімпіяды.