Руху за ядзернае раззбраенне (ICAN) у нядзелю была ўручана Нобелеўская прэмія міру за 2017 год. Цырымонія адбылася ў Осла, у будынку ратушы нарвежскай сталіцы.

Памер узнагароды складае 9 мільёнаў шведскіх крон (каля 900 тысяч еўра). Прэмію атрымалі кіраўніца ICAN Беатрыс Фін са Швецыі разам з выжылымі падчас ядзернай бамбардзіроўкі Хірасімы 1945 года.

«Найважнейшае пасланне ICAN у тым, што свет ніколі не будзе бяспечным, пакуль існуе ядзерная зброя», — заявіла член Нобелеўскага камітэта Берыт Рэйс-Андэрсан. Паводле яе слоў, у забароны на выкарыстанне такога віду ўзбраення існуе нямала ўплывовых праціўнікаў, аднак цяпер адмова ад яго мае больш важнае значэнне, чым калі б там ні было.

Як паказвалася ў заяве Нобелеўскага камітэта, арганізацыя ўзнагароджаная «за працу па прыцягненні ўвагі да катастрафічных наступстваў любога выкарыстання ядзернай зброі», а таксама за яе «рэвалюцыйныя намаганні па дасягненні заканадаўчай забароны такой зброі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0