AP

AP

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, выступаючы на мітынгу кіроўнай «Партыі справядлівасці і развіцця», рэзка раскрытыкаваў Ізраіль на фоне пратэстаў палесцінцаў. Пра гэта паведамляе Anadolu.

Па словах Эрдагана, сілы ізраільскіх паліцэйскіх дыспрапарцыйныя ў адносінах да палесцінцаў. «Ізраіль — гэта дзяржава-акупант, Ізраіль — гэта дзяржава-тэрарыст», — сказаў прэзідэнт Турцыі. Эрдаган таксама выказаў меркаванне, што Палесціна была акупаваная ў 1947 годзе падчас першай арабска-ізраільскай вайны. Рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Эрдаган назваў «некампетэнтным» і паскардзіўся на тое, што амерыканскі лідар не параіўся з турэцкімі ўладамі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў сераду, 6 снежня, вырашыў прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля, ён таксама паабяцаў перанесці амбасаду ЗША з Тэль-Авіва ў Іерусалім.

Ізраіль першапачаткова валодаў заходняй часткай Іерусаліма, а пасля шасцідзённай вайны заняў і ўсходнія раёны горада. З 1980 года ізраільскія ўлады афіцыйна лічаць Іерусалім сваёй сталіцай. Палесціна гэта не прызнае і разлічвае, што Усходні Іерусалім у будучыні стане сталіцай палесцінскай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?