Затрымліваюцца рэйсы В2-852 з Лондана (самалёт прызямліцца ў Мінску ў 18.55, па раскладзе меўся ў 18.15), Парыжа B2-866/AF-3766 на паўгадзіны (час прызямлення ў беларускай сталіцы па раскладзе 18.30), Жэневы (рэйс B2 -872).

Паводле прадстаўніка кампаніі, самалёт з Жэневы, які павінен быць у Мінску па раскладзе ў 18.30, толькі вылецеў каля 18.00, чакаецца яго прыбыццё праз 2 гадзіны пасля ўзлёту.

Сітуацыя з затрымкай самалётаў выклікана складанымі ўмовамі надвор'я ў Еўропе, дзе прайшлі моцныя снегапады. Дазвол на вылет самалёты з еўрапейскіх аэрапортаў атрымліваюць з улікам загружанасці паветраных ліній.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?