Белы дом прадставіць план па аднаўленні аўта-і чыгунак і мастоў за $ 1 трлн у студзені 2018 года, паведамляе Wall Street Journal.

Па дадзеных газеты, дарадцы прэзідэнта ЗША прапаноўваюць выдаткаваць напрамую з федэральнага бюджэту $ 200 млрд, а астатнія сродкі атрымаць ад прыватных інвестараў і мясцовых адміністрацый. Пры гэтым Белы дом для выдзялення сродкаў з бюджэту збіраецца скараціць выдаткі па іншых артыкулах.

У Вашынгтоне шырока распаўсюджана меркаванне, што Кангрэс наўрад ці ўхваліць затратную ініцыятыву пасля прыняцця падатковай рэформы, якая і без таго павялічыць дэфіцыт бюджэту на $ 1 трлн, піша газета. Аднак дарадцы Трампа ўпэўненыя, што іх план атрымае падтрымку ў грамадстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0