11.12.2017 / 09:19

Апазіцыі ў Венесуэле забаранілі ўдзельнічаць у выбарах 9

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура запатрабаваў не дапусціць да прэзідэнцкіх выбараў у 2018 годзе апазіцыйныя партыі, якія адмовіліся ўдзельнічаць у муніцыпальных выбарах у нядзелю і заклікалі да байкоту галасавання, піша Бі-бі-сі.

Выбары байкатавалі тры асноўныя апазыцыйныя партыі — «Народная воля», «Справядлівасць перадусім» і «Дэмакратычнае дзеянне».

«Партыі, якія не прымалі ўдзел у сённяшнім галасаванні і заклікалі да байкоту выбараў, не могуць больш у іх удзельнічаць, гэта крытэр Нацыянальнага ўстаноўчага сходу, і я як кіраўнік дзяржавы яго падтрымліваю», — прыводзяць заяву Мадуры мясцовыя СМІ.

Як заявіў Мадура, у большасці муніцыпалітэтаў краіны па выніках нядзельнага галасавання перамаглі прадстаўнікі кіруючай Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы.

Па дадзеных Нацыянальнай выбарчай рады, члены Адзінай сацыялістычнай партыі ўзначаляць 23 з 24 сталіц венесуэльскіх рэгіёнаў.

Апазіцыя заявіла пра байкот галасавання ў канцы кастрычніка пасля выбараў губернатараў, па выніках якіх апазіцыйныя кандыдаты перамаглі ў пяці рэгіёнах, а прадстаўнікі Адзінай сацыялістычнай партыі — у 18.

Губернатары-апазіцыянеры адмовіліся прысягаць перад Нацыянальным устаноўчым сходам, лічачы яго нелегітымным. Пазней чацвёра з іх усё ж такі прысягнулі, а ў штаце Сулія, дзе пераможца адмовіўся прыносіць прысягу, былі абвешчаныя новыя выбары, якія таксама прайшлі ў нядзелю адначасова з выбарамі кіраўнікоў муніцыпалітэтаў.

0
н.м. / Адказаць
11.12.2017 / 09:36
"баршчаваркі" з абслугі нісьміняемых па ўсім сьвеце павінны б ўзяць на заметку "ноу-хау", яшчэ адзін спосаб забесьпячэньня "элегантных пабед"...
0
Менскі кот / Адказаць
11.12.2017 / 10:43
Прапала краіна.
0
tyretsky / Адказаць
11.12.2017 / 11:44
Наш хлапец! Не здарма ж з Лукашэнкам сябруе. Цяпер Мадуры патрэбна арыштаваць багатых (калі яны ёсьць) за неаплату падаткаў і выпускаць толькі калі заплоцяць выкуп. Гэта наша Беларускае аля-Лукашэнка ноў-хаў, якім нават ААЭ пачалі карыстацца пасьля яго візіту туды. 
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру