11.12.2017 / 10:17

Карлюкевіч пра адхіленне Расіі ад Алімпіяды: Проста дзікунства нейкае! 27

Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч назваў на старонках «Советской Белоруссіі» пяць галоўных падзей папярэдняга тыдня.

Сярод іх — забарона на ўдзел Расіі ў Алімпіядзе

«Проста дзікунства нейкае! У ідэале спорт павінен прыміраць, кансалідаваць усіх у імкненні да творчасці, будаўніцтва мірнай супольнасці. А цяпер складваецца ўражанне, што і спорт, як і медыяінфармацыя, становіцца зброяй зусім нямірнай», — мяркуе Карлюкевіч.

Апроч таго, міністр назваў наступныя падзеі:

  • Асветніцкія падзеі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама 135-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы.
  • Уступленне ў сілу Інфармацыйнай стратэгіі па паўнапраўным ўключэнні людзей з інваліднасцю ў грамадства.
  • Падрыхтоўка да другога з'езду вучоных
  • У Мінск едуць выдаўцы на сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час».
2
Ляксею / Адказаць
11.12.2017 / 10:25
Так, спорт спадар Карлюкевіч павінен кансалідаваць, а допінг на дзяржаўным узроўні не павінен дэскрэдытаваць. Чаму вы не крычалі дзікунства, калі ў Сочы рускім улівалі допінг літрамі? Не прызналі гэтага, хай жруць яго і надалей, але без сусьветнай супольнасці!
1
Насценгазета плётак / Адказаць
11.12.2017 / 10:28
Усе журналісты нашай газеты горача падтрымліваюць сп. Алеся Карлюкевіча. Мы за тое, каб кожны спарцмен еў допінгу колькі ён хоча. Хай допінгам будзе кіўбаса, хай самагонка, а для дурняў -- хай хімія.

2
Палыч / Адказаць
11.12.2017 / 10:32
Дзікунства - гэта калі ты ўжываеш допінг, цябе на гэтым ловяць, а ты кажаш: "Гэта сусветная змова каб ізаляваць мяне па палітычных матывах!"...
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру