15.01.2018 / 14:48

Завяршаецца калядны распродаж ад Arche: 92 выданні 4

Набліжаюцца калядныя й навагоднія сьвяты, якія для многіх з нас стануць часам цудоўных падарункаў. Акурат да іх рэдакцыя Arche прымеркавала самы вялікі распродаж часопісаў і кніг выдавецтва, добра зьменшыўшы на іх цэны.

Зьніжкі дасягаюць 65%!

Усяго на распродаж выстаўляюцца 58 папяровых і 34 электронныя выданьні (у фарматах PDF і EPUB) на самую разнастайную, але перадусім гістарычную тэматыку. У электронным выглядзе прапаноўваюцца рэдкія й папулярныя выданьні, папяровыя наклады каторых ужо скончыліся.

Некаторыя кнігі й часопісы выстаўляюцца на акцыю ўпершыню!

Выданьні ў рамках прапановы можна заказаць ад 10 сьнежня 2017 г. да 10 студзеня 2018 г.

Пабачыць поўны сьпіс выданьняў з апісаньнямі, а таксама даведацца, як іх атрымаць, можна на сайце Arche.

4
Кажыма праўду / Адказаць
04.01.2018 / 19:08
ARCHE – якаснае чытво для сумленнага беларуса.
7
ЯНКА / Адказаць
05.01.2018 / 02:25
★ «Кажыма праўду», ды ну? Пралетувіскае выданьне, якое заўжды давала свае пляцоўкі Дзерманту й зьдзеквалася ягонымі рукамі ў брудзе над знакамітым Дзеружынскім — вы ўважаеце гэта сумленным?! ★
8
Кажыма праўду / Адказаць
05.01.2018 / 14:31
ЯНКА, у навуковым абаротку нямашака аніякіх ні дзеружынскіх ні дзермантаў. Калі гэта адзіны закід да АРХЭ, то пэўна часопіс якасны.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру