11.12.2017 / 11:13

Маці і бабуля давялі падлетка да галюцынацый 4

20 лістапада ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу быў шпіталізаваны 13-гадовы падлетак з дыягназам «вострае атручванне неўдакладненым рэчывам».

Супрацоўнікі міліцыі зацікавіліся сітуацыяй. Высветлілася, што за два дні да шпіталізацыі падлетак вярнуўся з футбольнай трэніроўкі і паскардзіўся маці на боль у жываце. Прачнуўшыся раніцай наступнага дня, сын ізноў распавёў маме пра сваю праблему, палову дня прабыў дома, а потым зноў пайшоў на трэніроўку. Вечарам боль стаў вастрэйшым, хлопец доўга не мог заснуць. А ўначы яго маўленне стала невыразным, пачаліся галюцынацыі. І толькі раніцай хлопчыка даставілі ў медыцынскую ўстанову.

Аказваецца, на працягу двух дзён, каб зняць болевы сіндром, маці хлопчыка займалася самалячэннем. У ход ішлі разнастайныя прэпараты, звязаныя са здыманнем болю розных відаў, а таксама супраць дыярэі. Потым да лекавання падключылася бабуля. «Вопытная» знахарка рыхтавала травяныя адвары на аснове кораня калгана. А пасля таго, як у дзіцяці пачаліся галюцынацыі, ужываліся прэпараты для лячэння заікання і цікаў, паведаміла міліцыя.

Дзякуючы экстраннай медыцынскай службе падлетка паставілі на ногі. Першапачатковыя аналізы паказалі, што вострае атручванне выклікана далёка не наркатычнымі рэчывамі, а медыкаментамі. Канчатковую кропку ў гэтай справе паставяць дадзеныя экспертных даследаванняў.

УШ

1
Nepal / Адказаць
11.12.2017 / 11:58
Да уж как же раздражают люди думающие что лечить тоже самое что лампочку заменить
2
Kaзiк / Адказаць
11.12.2017 / 12:18
Сёння медыкамент, заўтра наркатычнае рэчыва, калі юрыстам захочацца дадаць яго ў свой спіс. Розніца тут не хімічная і не медычная, а толькі юрыдычная.
0
Кун / Адказаць
11.12.2017 / 15:08
Бабушка, я снова летал во сне!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру