У Мінску ў выніку снегавога цяжару на два аўтамабілі ўпалі дрэвы. Ніхто не пацярпеў. Пра гэта паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.

10 снежня з 10.00 да 18.00 з-за снегу зафіксавана восем выпадкаў падзення дрэў: па вуліцах Яльніцкага, Калініна, Адоеўскага, Панамарова, Шышкіна, Люксембург, а таксама праспектах Незалежнасці і Ракасоўскага. Для распілоўкі аварыйных дрэў прыцягвалася работнікі МНС

- У адным выпадку падзенне дрэва адбылося на легкавыя аўтамабілі «Рэно Меган» і «Шэўрале Камара». Здарэнне адбылося насупраць жылога дома па вуліцы Розы Люксембург, 168. У выніку падзення дрэва аўтамабілі атрымалі нязначныя механічныя пашкоджанні, — распавялі ратавальнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0