11.12.2017 / 12:28

Дызайнеры стварылі вечныя красоўкі, якія будуць каштаваць $200 3

Красоўкі з графенавай падэшвай значна мацнейшыя за звычайны бегавы абутак і не баяцца зносу.

Навукоўцы Універсітэта Манчэстэра разам з брытанскім вытворцам спартовага адзення Inov-8 распрацавалі прататып звышмоцных красовак. Пара абутку з'явіцца на рынку ўжо ў наступным годзе, паведамляе Techcrunch.

Даследчыкі дадалі ў звычайную каўчукавую падэшву часціцы графену — матэрыялу, які ў 200 разоў трывалейшы за сталь. Па словах навукоўца Аравінда Віджаярагхавана, падэшва графенавых красовак на 50% мацнейшая і на столькі ж эластычнейшая і ўстойлівейшая да зносу, чым у звычайнай пары абутку. Кошт красовак, якія з'явяцца ў продажы ў наступным годзе, складзе каля 200 даляраў.

Праз значнае патаненне графен сталі выкарыстоўваць для стварэння звышмоцных матэрыялаў. Напрыклад, матэрыял умацуе корпус звышгукавых самалётаў і павялічыць рэсурс акумулятараў.

0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
11.12.2017 / 12:32
Як кажа мой знаемы : «Верх спарухнее , падошва застанецца . У чым сэнс ? »
0
salo / Адказаць
12.12.2017 / 00:24
У меня еще не разу, подошва не протерлась до дыр, быстрее верх приходит в непригодность.
0
Саша Лук / Адказаць
12.12.2017 / 15:40
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-туркабандэравец , Маркетинг во всей красе)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру