11.12.2017 / 12:33

У аўторак пацяплее, потым зноў крыху пахаладае 1

У аўторак, 12 снежня, умовы надвор'я будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы.

У асобных раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы парывісты, па захадзе месцамі моцны парывісты.

Уначы і раніцай -4.. + 2°С, у другой палове дня да +2.. + 8°С; па паўднёвым захадзе днём +9.. + 11°С.

13 снежня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам больш прахалодных паветраных мас з Балтыйскага мора, а на паўднёвым усходзе краіны захаваецца уплыў атмасфернага фронту. Ноччу ў асобных раёнах, днём пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. +4°С, максімальная днём 0.. + 5°С.

14 снежня, у чацвер, днём краіна будзе ў зоне франтальных сістэм тэрыторыі Польшчы. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман, галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..- 7°С, максімальная днём -3.. + 3°С.

У пятніцу, 15 снежня, захаваецца няўстойлівае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі - мокры снег, дождж, а таксама слабыя туман і галалёд. Максімальная тэмпература днём у асноўным -1 … + 4°С, па паўднёвым захадзе яна павысіцца да + 6°С.

0
Генэрал Клопат / Адказаць
11.12.2017 / 21:46
Спадарства рэдактары! Беларусь не такая й маленькая краіна, каб па ўсёй было аднолькавае надвор’е. Дык ці можна ў гэткіх прагнозах асобна пазначаць стан надвор’я для Менску? А то 20% беларусаў жыве менавіта ў ім, ды напэўна й значная колькасьць чытачоў таксама з гэтага буйнога места...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру