Самалёт прэзідэнта Расіі прызямліўся на расійскай вайсковай базе раніцай 11 снежня.

У прэс-службе Крамля паведамілі, што на базе Пуціна сустрэлі прэзідэнт Сірыі Башар Асад і міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, а таксама камандуючы расійскай групоўкай ў Сірыі, генерал-палкоўнік Сяргей Суравікін.

Знаходзячыся на базе Хмеймім, Пуцін аддаў загад прыступіць да вываду частак групоўкі расійскіх войскаў у Сірыі назад у Расію.

Таксама ў панядзелак Пуцін павінен наведаць Егіпет і Турцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0