7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць у Мінску святочны канцэрт з праграмай «На Каляды». Музыка запрашае ўсіх прыходзіць сем’ямі.

— Раней мы рабілі такі канцэрт штогод, і зараз вельмі хацелася б вярнуць гэтую традыцыю, — кажа Зміцер Вайцюшкевіч. — Будуць найлепшыя песні, а таксама святочныя і нават дзіцячыя. Будзе найлепшы святочны настрой нават для тых, каго ён да гэтага абміне. Планую быць на канцэрце разам са сваёй сям’ёй, запрашаю і вас прыходзіць разам з дзеткамі, — кажа Зміцер Вайцюшкевіч.

Назву праграме дала песня на словы Уладзіміра Някляева, анімацыйны кліп на якую за два гады сабраў больш за 40 тысяч праглядаў на YouTube. У лістападзе 2017 яна прагучала ў якасці акустычнага біса на аншлагавым юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча «25 гадоў на сцэне» ў КЗ «Мінск» — тады яе спявала ўся зала.

7 студзеня, Палац культуры імя Шарко (Мінск, вул. Уральская, 3) — 19:00

Квіткі: ад 23 рублёў

Продаж: у сістэме Kvitki.by, у салонах «Евросеть» і «Связной»

Інфалінія: (033) 661 14 32

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0