11.12.2017 / 15:17

У Службы бяспекі прэзідэнта і ААЦ — новыя кіраўнікі 6

president.gov.by

Аб прынятых Аляксандрам Лукашэнкам кадравых рашэннях распавёў журналістам Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Станіслаў Зась пасля нарады кіраўніка краіны з кіраўнікамі шэрагу сілавых структур. Пра гэта паведамляе sb.by.

Начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта прызначаны палкоўнік Дзмітрый Шахраеў. Раней ён быў намеснікам начальніка Службы бяспекі прэзідэнта. Апошнім часам выконваў абавязкі начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра.

Начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра прызначаны палкоўнік Андрэй Паўлючэнка. Ён працаваў начальнікам Службы бяспекі прэзідэнта.

Станіслаў Зась звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што абодва афіцэры добра зарэкамендавалі сябе ў працы на ранейшых пасадах і прынятае рашэнне ў найбольшай ступені ўлічвае іх дзелавыя якасці:

«Палкоўнік Паўлючэнка паспяхова працаваў на пасадзе начальніка Службы бяспекі прэзідэнта. Да яго няма ніякіх прэтэнзій. Але, улічваючы яго патэнцыял як аператыўнага работніка, як спецыяліста-аналітыка, прынята такое рашэнне… Палкоўнік Шахраеў справіўся з задачай, якая перад ім стаяла ў ААЦ — ускалыхнуць калектыў, навесці парадак і наладзіць працу».

Нарада ў Лукашэнкі, па словах Станіслава Зася, было прысвечана барацьбе з карупцыяй і бяспецы ў цэлым:

«Акцэнт зроблены на працы двух падраздзяленняў - Службы бяспекі прэзідэнта і Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце. Разглядаўся бягучы стан спраў і задачы, якія вырашаюцца гэтымі двума структурамі».

0
Васіль Астрэйка / Адказаць
11.12.2017 / 15:29
Да чаго закрытая сістэма! Знялі Шпегуна - і дагэтуль грамадства не ведае, за што.
0
Опасаются опасности / Адказаць
11.12.2017 / 15:41
Два начальника безопасности
1
Pich / Адказаць
11.12.2017 / 16:00
Васіль Астрэйка, Наша Ніва ведае. Але пакуль нічога не паведамляе.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру