Бывай, мой пяты вагон
Такога кароткага цягніка жыцьця!
Яшчэ адзін перагон —
І ў шосты вагон перайду я, уся

Ў нейкіх сьвісьцёлках,
гармоніках, з бубнам,
Здаецца,
Дзіцячым, у левай руцэ…
Пасажыры сьпяць беспрабудна,
Хаця, напэўна, ня ўсе.

Ат! Сяду на першую лаву,
Ціхенька пасяджу.
Грошы? Увагу? Славу
Шукаю? Я не скажу…

Мой прычаканы шосты,
Сонны ты мой вагон!
Хачу не артысткай — простай
Жанчынай прыпасьці ілбом

Да шкла, і паправіць хустку,
І на другім баку,
У мужа, знайсьці лусту
Салодкага кекса. Руку

Яго, абхапіўшы, ехаць —
І грэцца, і на грудзях
Заснуць, нібы нейчым рэхам,
Малітвай усіх бадзяг…

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?