11.12.2017 / 17:33

Леў Сапега, «Пагоня» і Каліноўскі, цікавы падыход да рэпрэсій: што паказваюць у музеі КДБ? 18

У гонар 100-гадовага юбілею Камітэта дзяржаўнай бяспекі спецслужба выклала ў адкрыты доступ віртуальную копію свайго музея, які звычайна закрыты для наведнікаў з вуліцы.

Што за экспазіцыя ў музеі КДБ? Як кажуць у ведамстве, у музеі знаходзяцца толькі тое, што мае непасрэднае дачыненне да традыцый сакрэтных службаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Так, пачынаецца экспазіцыя з даўніх часоў — яшчэ ад Полацкага княства, наведнікаў сустракаюць лук і скрыжаваныя стрэлы.

Далей згадваюцца князі ВКЛ, тлумачыцца роля выведнікаў у тыя часы. Пра саму дзяржаву музей, дарэчы, паведамляе, што яе насельніцтва «на 4/5 складалася з беларусаў».

Таксама згадваецца «вядомая на ўсё Еўропу» Эмілія Плятэр — удзельніца антырасійскага паўстання, Кастусь Каліноўскі, службы часоў Расійскай Імперыі.

Ёсць паліца з канфіскаванай зброяй і дакументамі, расказваецца пра некаторыя аперацыі КДБ у найноўшай гісторыі, згадваюцца работнікі НКВД у Другой Сусветнай вайне, аперацыі часоў вайны ў Афганістане.

Ёсць нават макет сядзібы Дзяржынскіх і герб «Пагоня».

Расказваецца таксама пра барацьбу з УПА, арганізацыямі кшталту «Зялёнага Дуба».

З нечаканага ракурсу паказваюцца рэпрэсіі ў годы «Вялікага тэрору» — сайт КДБ робіць акцэнт на пацярпелых «чэкістах», пра трагічныя лёсы сотняў тысяч іншых беларусаў не згадваецца (прынамсі ў інтэрнэце — усе тэксты разгледзець немагчыма).

Азнаёміцца з усёй экспазіцыяй можна па спасылцы.

Арцём Гарбацэвіч

2
Уладзімір / Адказаць
11.12.2017 / 18:28
А дзе полкі з прыладамі для допытаў з 1917 па 2017гады?
Дзе звесткі пра ўдзельнікаў растрэлаў беларускіх грамадзян?
Дзе звесткі пра ўсдзельнікаў загранатрадаў, якія растрэльвалі савецкіх жаўнераў пры адступленні?
Дзе зброя з якой растрэльвалі беларусаў?
Дзе паглядзець на герояў , якія змагаліся за 50-100 км адь перадавой з раненымі і знясіленыі байцамі? Дзе усе гэтыя псоскудзі? Адны пытанні- адказаў няма. 
Ну дык і не трэба нам гэтыя героі, усім вядомы гераізм НКВДістаў! Гэта была самая труслівая і прадажная маса грамадства. Дзе было больш здраднікаў, як дзе небудзь у другой структуры, альбо ў праслойца грамадства. Бо туды ішлі самыя адбросы грамадства!
0
Пятро / Адказаць
11.12.2017 / 18:33
Г.зн. у КДБ гісторыя пачалася не з 1917г? Нечакана
0
Этнический Русский / Адказаць
11.12.2017 / 18:40
Все как всегда:  дикая мешанина из всего,  что когда-либо происходило на территории исторической Литвы-Беларуси плюс выдержки из неизменной методички Большого Брата.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру